Svoja.org » Hromada » Maksymiuk Jan » Героі і ахвяры
Героі і ахвяры
Natisnuti, kob pobôlšyti...

Аддзел, пад камандаваньнем Рамуальда Райса („Бурага”), спаліў пяць вёсак, населеных праваслаўнымі беларусамі

Ян Максімюк

Хачу тут прыгадаць свой тэкст „Попел і памяць”, апублікаваны ў беластоцкай „Ніве” у траўні 1990 году. Нагода для гэтай згадкі — 67 гадавіна этнічнай чысткі на Беласточчыне, якую зімою 1946 году правёў аддзел антыкамуністычнага падпольля, складзены з АКаўцаў, якія перайшлі на Беласточчыну зь Віленшчыны. Аддзел, пад камандаваньнем Рамуальда Райса („Бурага”), спаліў пяць вёсак, населеных праваслаўнымі беларусамі, і забіў больш за 80 чалавек мірнага насельніцтва, уключна з жанчынамі і дзецьмі. Мой тэкст распавядае пра пацыфікацыю вёскі Зані (Zaniê).

У Занях гавораць на падляскай гаворцы, асаблівасьцю якой зьяўляецца „мазураньне” — вымаўленьне, пад уплывам польскіх гаворак на Мазоўшы, s, z, cdz замест š, ž, č: syroki, zaba, cyrvony, sidzu. Так сама гавораць і ў вёсцы Шпакі, якую таксама падчас свайго крывавага рэйду ў студзені-лютым 1946 спаліў аддзел „Бурага”.

Камуністы схапілі „Бурага” ў 1948, судзілі яго ў Беластоку і павесілі ў 1950. У 1995, ужо ў новай Польшчы, яго рэабілітавалі і памясьцілі ў пантэон „żołnierzy wyklętych”, то бок тых, хто змагаўся ў падпольлі з камунізмам. У падляскіх беларусаў свая оптыка адносна „Бурага”.

Людзі ў Занях, якія распавялі мне гэтую гісторыю, ня толькі не хацелі, каб я запісваў іхнія прозьвішчы, але і не хацелі гаварыць у мікрафон. Я запісваў іхнія расповеды на хаду ў нататніку. Адна асоба гаварыла па-падляску, іншыя па-польску, але з моцным уплывам сваёй мясцовай гаворкі. Рыхтуючы матэрыял да публікацыі, я стараўся, каб у тэксьце застаўся нейкі сьлед ад гэтай моўнай ідыясынкразіі суразмоўцаў, а таму і ня надта зьвяртаў увагу на нарматыўнасьць перакладу на беларускую мову.

Помню, што запісаўшы тэкст, я перачытаў яго, і мне стала страшна. А таму я дадаў апошні сказ. Сёньня я яго ня ставіў бы.

Чытаць „Попел і памяць”...

Kod siêtoji storônki » Nečytelny, pominiati na inšy...
Nečytelny, pominiati na inšy...Siêty kod treba perepisati v odpoviêdniu rubryku formulara, koli schočete vysłati komentar abo e-mail. Zarejestrovanym (i zalogovanym) korystalnikam ne treba vvoditi nijakich koduv (zarejestrovatisie na Svoja.org).
Komentarê (0) » Konverter » Pudlaśka klavijatura
Natisnuti, kob pokazati formular...Natisnuti, kob schovati formular... Napisati komentar
  • Usiê pola, kotory treba zapovniti, zaznačany *.
  • Anonimny komentarê publikujutsie posla akceptaciji administratora storônki.
  • Komentarê zarejestrovanych korystalnikuv ne vymahajut akceptaciji. Zarejestrovany korystalniki majut taksamo para dodatkovych fajnych funkcijuv.
  • » Praviła siêtoho sajtu

* Kod storônki: