Svoja.org » Vitajemo » Навошта гэты сайт
Навошта гэты сайт
Natisnuti, kob pobôlšyti...

Foto Natalia Lemiesz

ГЭТЫ САЙТ ПРЫСЬВЯЧАЕЦЦА разьвіцьцю і адладцы пад пісьмовы стандарт новай усходнеславянскай мовы — падляскай, на дыялектах якой размаўляюць прыблізна 50 000 людзей ва ўсходняй частцы Польшчы, што завецца Падляшшам (і, магчыма, ня менш за 500 000 людзей у Беларусі і Ўкраіне, але гэты лік пакуль не пацьверджаны). Яшчэ нядаўна меркавалася, што гэтыя людзі гавораць на пэрыфэрыйных варыянтах беларускай або ўкраінскай моваў — у залежнасьці ад таго, да якой нацыянальнасьці яны сябе адносяць. Мы аднак лічым, што іхнія дыялекты належаць да асобнай мовы, якая заслугоўвае мець адладжаную пісьмовую форму і салідную падтрымку. Паколькі аднак на нашым даляглядзе не відаць ні адпаведнай арміі, ні флёту, дык мы мяркуем, што падляскую мову павінны шчыра і сардэчна падтрымаць ня толькі карэнныя падляшы і палешукі, але таксама пісьменьнікі ды чытачы — як свае, так і замежныя. Дый сьпевакі. Акрамя ладнай порцыі натхняльнага граматычнага матэрыялу ды некалькіх палемічных артыкулаў пра ўнутраную і вонкавую прыгажосьць падляскай мовы (яе мы часам называем таксама сваёй мовай), знойдзеце тут напісанае, начытанае і насьпяванае, якога Вы яшчэ нідзе ня бачылі і ня чулі. Прыемнай забавы!

Калі захочаце падзяліцца з намі словамі крытыкі, захапленьня або абурэньня, дык не вагайцеся гэтае зрабіць. У прынцыпе, мы ў змозе адказаць вам гэтым жа на падляскай, польскай, беларускай або ангельскай мовах. А яшчэ збольшага разумеем напісанае на нямецкай, францускай, чэскай, расейскай, украінскай, швэдзкай, дацкай і нарвэскай мовах.

* * *

Старонка Svoja.org не імкнецца зарабляць грошы. Яна падтрымліваецца і разьвіваецца выключна дзякуючы намаганьням і ідэям Аляксандра і Яна Максімюкоў. Калі захочаце з намі супрацоўнічаць, дык мусіце ведаць, што адзінай заплатай за Ваш высілак будзе [ня]ўдзячнасьць карыстальнікаў. Пра гэта загадзя Вам паведамляем :-)

Po-pudlaśki « Па-беларуску » По-українськи » Po polsku » In English