Home For Our Children Articles Belles-Lettres Dictionary Audio Files Contact Us Svoja.org on Facebook
Our language, our choice, our fate...
Svoja.org » Audio Files » Orêški z Orêškova
Orêški z Orêškova
Click to enlarge...
Аляксандар Максімюк

Пад канец 2008 году Музэй Малой Айчыны ў Студзіводах выдаў кампакт-дыск вакальнага гурту „Арэшкі” зь вёскі Арэшкава. На вокладцы выданьне анансуецца як „Гурт Арэшкі прэзэнтуе песьні і гумар беларусаў ваколіц Белавежскай пушчы”. Гурт актуальна складаюць шэсьць сьпявачак: Надзея Андрасюк, Надзея Грош, Надзея Грушэўская (кіраўнічка), Тацьцяна Гурын, Ніна Авярчук і Марыя Скепка. Выданьне падрыхтавалі Дарафей Фіёнік і Сьцяпан Копа.

На зьмест альбому складаюцца 22 трэкі з запісамі песень, якія зьяўляюцца адлюстраваньнем разнастайных момантаў абрадавага году на Падляшшы: вясна, жніво, вясельле. Дапаўняецца карціна рэкруцкімі песьнямі. Асаблівую каштоўнасьць мае апошні на кампакт-дыску запіс, які зьяўляецца сцэнкай, у якой жывая падляская мова з Арэшкава пераплятаецца зь песьнямі. Галасы ў сьпявачак моцныя, чыстыя, роўныя ды зь непаўторнай афарбоўкай, — напісаў у прадмове да альбома С. Копа, — ды ў рэзультаце мы маем дачыненьне з цудоўным, старажытным ды поўным гукам, які ўводзіць нас у сьвет старадаўняй вёскі. Яны (арэшкаўскія жанчыны) як пэдагогі, — сьцьвердзіў у той жа прадмове Д. Фіёнік, — стараюцца навучыць іншых людзей любіць сваю культуру і традыцыю.

Памятайце, што прыкладзеныя зьнізу гэтай старонкі гукафайлы — 1-ы, 2-і, 3-і і 22-і трэкі арыгінальнага CD, якія былі перафарматаваныя ў мона ды іхняя якасьць паніжаная пад патрэбы перадачы празь інтэрнэт — ніякім чынам не заступяць Вам сапраўднага кампакт-дыска, пра які Вы зможаце запытаць у выдаўца...

Code of this page » Unreadable, generate another...
Unreadable, generate another...This code should be entered into an appropriate field of the form while sending a comment or an e-mail. Registered (and logged) users are not required to enter any codes (register to Svoja.org).
Attachments » Click the icon to download...
Download this file...  Tam za liêsom, za borom (rohulka)
Size » 478,89 KB — 2009-10-29, 22:00
Download this file...  Išła Maniečka čerez bôr (rohulka)
Size » 443,68 KB — 2009-10-29, 22:00
Download this file...  Oj, čyja to vołoka (žnivna)
Size » 566,13 KB — 2009-10-29, 22:00
Download this file...  U majovu subotu (scenka)
Size » 4,60 MB — 2009-10-29, 22:00