Hołôvna Svojim diêtium Artykuły Literatura Słovnik Zvukovyje skopy Zvežêteś z nami Svoja.org na Facebook
Svoja mova, svôj vybur, svôj los...
Svoja.org » Hromada » Maksymiuk Jan » Літаратура.org
Літаратура.org
Natisnuti, kob pobôlšyti...
Ян Максімюк
14 кастрычніка 2009

Сёньня мы з братам Алікам і Сяргеем Шупам, маім калегам зь беларускай службы Радыё Свабода ў Празе, адчынілі літаратурны сайт Літаратура.org. Гэта свайго роду інтэрнэтны літаратурны часопіс, прысьвечаны мастацкаму перакладу на беларускую мову і арыгінальным творам па-беларуску. Алік запраектаваў і збудаваў ёмкі, празрысты ў аглядзе і лёгкі ў карыстаньні інтэрнэтны захавальнік, а мы зь Сяргеем павыцягвалі з сваіх шуфлядаў даўно і нядаўна забытыя тэксты з тых, што нам удалося перакласьці ў розныя часы, і разьмеркавалі іх па падрыхтаваных сховах.

Вось кавалак з нашага mission statement, якое стаіць на сайце Літаратура.org:

Мы ведаем, што немалы гурт людзей, расьцярушаных па ўсім сьвеце, час-часам сядае пры кампутары, каб нешта напісаць па-беларуску і парадаваць сябе ды сваіх сяброў і блізкіх. Чаму не разьдзяліць гэтай радасьці ў крыху шырэйшым коле?

Litaratura.org — гэта не камэрцыйны, а, так бы мовіць, амбіцыйны праект. Ніхто на ім не зарабляе ніякіх грошай, а працуе толькі дзеля Сваёй Асабістай Славы і Нашай Агульнай Бацькаўшчыны — Беларускай Мовы.

(...)

Што будзем публікаваць?

Усё тое, пра што нам хочацца распавесьці сябрам за півам або келіхам віна надвячоркам у пятніцу, калі думкі на момант вызваляюцца ад абавязковага ў жыцьці і зьвяртаюцца да неабавяковага. А ўсё іншае, пра што ня хочацца гаварыць у такіх абставінах, не публікуем.

Мне падобнага сайту ў беларускай кібэр-прасторы моцна не хапала. Не хапала месца, куды можна было б загнаць пераклад „Уліса” Дж. Джойса або „Александрыйскага квартэту” Л. Дарэла са спадзевам, што пацікавяцца ім людзі, якім залежыць якраз на гэтых аўтарах і тэкстах, а не на яшчэ адным „беларускім праекце”, дзе ні тэксты, ні аўтары насамрэч нікога не цікавяць, а цікавіць толькі „ахвяраваньне на алтар беларускасьці”. Як я ненавіджу гэтую беларускую ахвярнасьць — як ахвяраваньні, так і ахвярадаўцаў...

Асабіста мне Літаратура.org патрэбная яшчэ і таму, каб схапіць раўнавагу для свае дваістае натуры. Цяпер да нагі, якая цьвёрда стаіць на Svoja.org, я дастаўляю другую, усьпертую на Літаратура.org.

PDF dla drukovania » Natisnuti ikonku, kob zładovati...
Ян Максімюк, Літаратура.org
2009-10-14, 02:04
EPUB dla čytałok e-book/Kindle » Natisnuti ikonku, kob zładovati...
Ян Максімюк, Літаратура.org
2009-10-14, 02:04