Svoja.org na Facebook

Witamy, Gość. Zaloguj się lub zarejestruj.
Czy dotarł do Ciebie email aktywacyjny?
30 Maj 2017, 07:29:13

Strona główna | Pomoc | Szukaj | Kalendarz | Zaloguj się | Rejestracja | Svoja.org » Najnowsze publikacje | Svoja.org na Facebook’ovi
+  Tut možna po-Svojomu
|-+  Pro osobiste
| |-+  Мы, беларусы
| | |-+  Палёгка ў кірыліцы (супляменьнікам падляшам)
« poprzedni następny »
Strony: [1] Drukuj
Autor Wątek: Палёгка ў кірыліцы (супляменьнікам падляшам)  (Przeczytany 3161 razy)
Aleksander Maksymiuk
Zasnovalnik
*

Reputacja: +0/-0
Wiadomości: 44


WWW
« dnia: 13 Luty 2012, 20:04:07 »

Будзе пра яшчэ адну раскладку — трансьлітараваную раскладку беларускай клявіятуры, да стварэньня якой натхніў мяне Войша, аб’яўляючы пра тыдзень лацінкі. Войша належыць да кола прыхільнікаў гэтай альтэрнатыўнай беларускай графікі і прапагандуе яе на прасторах інтэрнэту.

Адказваючы яму сваім постам, я заўважыў, што лацінку на Падляшшы мы сьвяткуем круглы год. Рыпост Войшы быў і цэльным, і кемным уадначас: так, вам на Падляшшы не пашкодзіў бы тыдзень кірыліцы...

Чалавек на Падляшшы, які б захацеў стаць граматным у беларускай мове, а затым і час ад часу выказацца на ёй (напісаць сябру эмэйл, пост у Фэйсбук або Твітэр, ...) зразу напорацца на некалькі праблем. Трэба неяк пазначыць кірыліцай клявіятуру свайго кампутара. Трэба ўсталяваць (актываваць) сыстэмную праграму для абслугоўваньня беларускай клявіятуры. Ну, і трэба ўмець граматна запісваць літарамі кірыліцы беларускія словы, а затым складаць са словаў такія ж граматныя сказы.

Аказваецца, ніякая зь пералічаных праблем на Падляшшы лёгка не пераадольваецца, у выніку чаго падляскія беларусы ў сваіх спробах непрымушана пісаць на беларускай мове, фактычна, „круглы год сьвяткуюць лацінку”. Іхнія посты, калі заходжу часамі пачытаць камэнтары на Свабодзе, лёгкапазнавальныя (падляскія беларусы пішуць лацінкай крыху інакш, чым нашы супляменьнікі ў Беларусі), нярэдка як на далоні відаць мне, хто з падляшоў за якой хаваецца мянушкай-нікам...

Вярнуся аднак у нашы падляскія праблемы і паспрабую на частку зь іх даць адказы. Уменьне граматна складаць зь літараў кірыліцы беларускія словы, а затым са словаў беларускія сказы — на ўзроўні гэтага артыкула невырашальнае. Дзеля гэтага існуюць школы, дзе, пры жаданьні, чалавеку можна і тэарэтычна, і практычна вывучыць асновы граматы. Існуе таксама нешта такое, што завецца нацыянальным пачуцьцем або гонарам — гэта і ёсьць той найважнейшы стымул, які павінен падштурхоўваць чалавека да ўсё больш дасканалага асвойваньня сваёй мовы ў пісьме...

Усё астатняе — абсалютна вырашальнае тут і зараз.

Для ўсталяваньня (актываваньня) беларускай клявіятуры ў вашым Віндаўзе трэба зайсьці ў адпаведнае месца пульту кіраваньня кампутарам (Panel sterowania) і дадаць там беларускую мову. Шлях, што вядзе ў тое патрэбнае месца, незалежна ад вэрсіі вашага Віндаўза, аднолькавы па сваёй лёгіцы:

— Panel sterowania/ Opcje regionalne i językowe/ Języki/ Szczegóły.../ Dodaj... (Windows XP),
— Panel sterowania/ Region i język/ Klawiatura i języki/ Zmień klawiatury.../ Dodaj... (Windows 7).

Дадаўшы беларускую мову, мы тэарэтычна можам набіраць кірылічны тэкст у нашым любімым рэдактары. Каб рабіць гэта практычна і спрытна, патрэбная нам яшчэ апошняя дробязь — трэба неяк падпісаць кірыліцай клявішы нашай фізычнай клявіятуры. Калі ў вас стацыянарны кампутар, дык раю не мудрагеліць задоўга, а схадзіць у кампутарную краму і заказаць клявіятуру з фабрычна нанесенымі на клявішы сымбалямі кірыліцы — гэта самая практычная разьвязка, яна будзе служыць вам доўгія гады.

Можна спрабаваць беларускую раскладку завучыць напамяць, але посьпех тут цяжка гарантаваць. Я доўгімі гадамі ўжываў беларускую мову прафэсійна, цяпер часта ёю карыстаюся проста з замілаваньня, ведаю ўсю раскладку „йцукенг...” напамяць, а спрытна пісаць на непадпісанай кірыліцай клявіятуры не даю рады — зьбіваюся; пры спробе хутка пісаць вельмі часта пальцы патрапляюць не ў тыя літары, што трэба, а ў суседнія зь імі клявішы; атрымліваецца, пальцам трэба дапамагаць вачыма.

Можна таксама спрабаваць налепак з кірыліцай, але дзеля гэтага вам спатрэбяцца знаёмствы ва Управе БНФ або на „Будзьма”. Гэта два вядомыя мне месцы, адкуль налепкі такія можна сабе прыдбаць. Можна яшчэ спрабаваць падпісаць клявіятуру спэцыяльным фламастэрам. Трэба аднак загадзя папярэдзіць, што кожная спроба вырашыць гэтую праблему саматужным і „нефабрычным” шляхам можа прывесьці да сытуацыі, што празь непрацяглы час ваша клявіятура пачне нагадваць сьметніцу (налепкі паперакульваюцца, фламастэр паразмазваецца). Калі ў вас харошанькі ноўтбук, дык сытуацыя такая абсалютна непрымальная ;)

Апошні спосаб вырашэньня гэтага вузла палягае ў тым, каб у дадатак да сыстэмнай раскладкі „йцукенг” усталяваць сабе трансьлітараваную раскладку клявіятуры для беларускай мовы, г.зн. такую, дзе пад лацінскім клявішам „r” будзе стаяць кірылічнае „р”, пад лацінскім „f” — „ф”, і гэтак далей. Чалавеку, які гадамі пісаў раскладкай „йцукенг”, трансьлітараваная раскладка пакажацца непрактычнай і дзікай, нязручнай для пісаньня... Але, чалавеку на Падляшшы, які так-сяк умее зьвязваць па-беларуску словы і запісвае іх лацінкай, такая раскладка можа многае вырашыць і стаць ступенькай на шляху да павышэньня ягонай/ейнай граматнасьці ў нацыянальнай мове.

Да стварэньня такой трансьлітараванай раскладкі — лёгкай для засваеньня падляшамі, якія вучыліся ў польскіх, а не савецкіх школах, — падштурхнуў мяне згаданы на пачатку Войша.

Мая беларуская трансьлітараваная раскладка для падляшоў улічвае разьвязкі „польскай раскладкі праграміста”, якой, нягледзячы на гэтую крутую назву, масава карыстаюцца амаль усе грамадзяне Польшчы, а ў іх ліку і падляскія беларусы.
Кароткае апісаньне беларускай трансьлітараванай раскладкі
1) усюды, дзе існуе адпаведнасьць гуку паміж сымбалем лацінкі і кірыліцы — адпаведнасьць тая захаваная: a — а, b — б, c — ц, d — д, e — э, f — ф, g — ґ, h — г, …, y — ы, z — з,

2) тры сымбалі лацінкі, што не маюць сваёй адпаведнасьці па гуку ў кірыліцы, прыпарадкаваныя па прынцыпе „здаровага розуму”: x — х, w — ў, q — ь,

3) сымбалі кірыліцы, якім „не хапіла месца” на сымбалях лацінкі — е, ё, ю, я, ж, ч, ш — дасягальныя падобным шляхам, што і польскія літары (ą, ć, ę, ...) у польскай раскладцы праграміста, г.зн. шляхам націсканьна правага клявіша Alt (або Ctrl+Alt) і адпаведнай літары: e — е, o — ё, u — ю, a — я, z — ж, c — ч, s — ш. Дадаткова, уся сямёрка гэтых сымбаляў дасягальныя яшчэ і празь мёртвы сымбаль ^:  ^e — е, ^o — ё, ^u — ю, ^a — я, ^z — ж, ^c — ч, ^s — ш. Сам жа мёртвы сымбаль ^ дасягаецца праз ^<прабел>.

Запампаваць гэтую раскладку можна са старонкі з маім артыкулам пра клявіятуру для падляскай мовы. Усе публікаваныя там праграмы раскладак абсалютна бясьпечныя і бясшкодныя для вашых кампутараў — яны скампіляваныя пры дапамозе афіцыйнага інтэрфэйсу Майкрасофт для пабудовы нетыповых раскладак клявіятуры для сыстэмы Віндаўз.
« Ostatnia zmiana: 24 Luty 2012, 22:25:01 wysłana przez Aleksander Maksymiuk » Zapisane
From among all Podlachian ideals the ideal compromises alone deserve existence.
Wojsza
Svôj
*

Reputacja: +0/-0
Wiadomości: 5


Litwin

WWW
« Odpowiedz #1 dnia: 13 Luty 2012, 20:14:39 »

Winszuju szanoŭnaje Państwa! : ))
Zapisane
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Strony: [1] Drukuj 
« poprzedni następny »
 
Copyright © 2011-2017 by Svoja.org and its User Community
„Tut možna po-Svojomu” has been founded by Aleksander Maksymiuk