Svoja.org » Što novoho » Усе вочкі на... Волечку Каліну — анонс артыкула
Усе вочкі на... Волечку Каліну — анонс артыкула
Natisnuti, kob pobôlšati...
Аляксандар Максімюк
2008-04-04, 16:52

Дзьве выхаваўчыя ўстановы спакон веку незаменныя і неразлучныя ва ўзгадаваньні моладзі. Абсалютнае першынство мае тут інстытут пад шыльдай „бацькоўскі дом”, а зараз за ім інстытут „свая школа”. Акрамя іх, усё астатняе практычна і ня так важна. Калі яшчэ якая-небудзь установа і хоча сказаць сваё слова ў адукацыі, то эфэктыўна можа гэта зрабіць толькі праз стварэньне спрыяльных умоваў для разьвіцьця гэтых двух асноўных інстытутаў.

Беластоцкую гімназію н-р 7 можна лічыць сваёй школай, паколькі дзеці падляскіх беларусаў там маюць магчымасьць навучыцца беларускай мове. Заняткі зь беларускай мовы ідуць там дзякуючы закону, які накладае на дзяржаву абавязак забясьпечыць нацыянальныя меншасьці навучаньнем роднай мовы.   Čytati daliêj »»